Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разглядаецца пытаньне аб адстаўцы кіраўніка ВР


Рада дырэктараў ВР сёньня разглядае пытаньне аб адстаўцы кіраўніка кампаніі Тоні Хэйварда. Ягонае звальненьне можа паспрыяць аднаўленьню іміджу фірмы пасьля аварыі на нафтавай сьвідравіне ў Мэксыканскай затоцы. Да паседжаньня падрыхтаваныя падлікі стратаў кампаніі на ліквідацыю наступстваў выцяканьня нафты – каля 30 мільярдаў даляраў.

Паведамляецца, што апэрацыя ВР для канчатковага мантажу ахоўнага купала на сьвідравіне, адкладзеная з прычыны шторму, пачнецца на пачатку жніўня.
XS
SM
MD
LG