Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У КНР новыя ахвяры залеваў


Адзінаццаць чалавек сёньня прапалі бязь зьвестак у правінцыі Юньнань, што на паўднёвым захадзе Кітаю, у выніку апоўзьняў, выкліканых моцнымі дажджамі. Агульная колькасьць загінулых ці зьніклых бязь зьвестак дасягнула 1100 чалавек. Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя мэдыі.

Прэм'ер-міністар КНР Вэнь Цьзябао заклікаў да дадатковых намаганьняў у супрацьдзеяньні паводкам, якія пагражаюць значным тэрыторыям на поўдні краіны.
XS
SM
MD
LG