Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Паўднёвая Карэя праводзяць сумесныя манэўры


Амэрыканскія і паўднёвакарэйскія вайскоўцы сёньня праводзяць сумесныя манэўры ля берагоў Карэйскай паўвыспы. Ваенныя караблі і гелікоптэры выпрацоўваюць дзеяньні супраць падводных лодак. У чатырохдзённых вучэньнях задзейнічаныя 20 караблёў, 200 самалётаў і каля 8 тысяч амэрыканскіх і паўднёвакарэйскіх матросаў. Манэўры ладзяцца ў адказ на затапленьне паўднёвакарэйскага карвэта "Чхонан", адказнасьць за гібель якога ўскладзена на Паўночную Карэю.

Пхеньян выступіў катэгарычна супраць вучэньняў, назваў іх правакацыяй і прыгразіў адплатай, улучна з выкарыстаньнем ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG