Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Голбрук за дыялёг паміж Афганістанам і Пакістанам


Спэцпасланец прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Афганістане ды Пакістане Рычард Голбрук заявіў, што вітае дыялёг паміж афганскім лідэрам Хамідам Карзаем ды начальнікам штабу пакістанскай арміі генэралам Ашфаку Парвэзом Каяні.

У інтэрвію тэлекампаніі CNN Голбрук заявіў, што прагрэсу ў дачыненьні да дзьвюх краінаў не было, калі не было дыялёгу. Па яго словах, Вашынгтон імкнецца зблізіць іх пазыцыі, адначасова прымаючы пад увагу інтарэсы Індыі.

Карзай і Каяні сустрэліся ў траўні, каб абмеркаваць барацьбу супраць ісламскіх ваяўнікоў.
XS
SM
MD
LG