Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавес пагражае спыніць экспарт нафты ў ЗША


Вэнэсуэла можа спыніць экспарт нафты ў ЗША, калі падвергнецца нападу з боку Калюмбіі, – заявіў прэзыдэнт краіны Уга Чавес.

На мінулым тыдні Чавес абвясьціў аб разрыве адносінаў з Калюмбіяй пасьля таго, як Багата заявіла аб прысутнасьці на тэрыторыі Венэсуэлы калюмбійскіх ультралевых паўстанцаў.

Паводле новай заявы Чавеса, у выпадку ўзброенай агрэсіі з боку Калюмбіі, якая лічыцца адным з саюзьнікаў Вашынгтону, ЗША не атрымаюць больш "ні кроплі нафты" з Вэнэсуэлы.
XS
SM
MD
LG