Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША асудзілі публікацыю сакрэтных дакумэнтаў


Злучаныя Штаты асудзілі публікацыю сакрэтнай інфармацыі, зьвязанай з вайной у Афганістане.

Шэраг заходніх выданьняў паведамілі, што атрымалі доступ да сакрэтных дакумэнтаў амэрыканскіх вайскоўцаў аб падзеях цяперашняй вайны ў Афганістане.

Амэрыканская газэта The New York Times, брытанская The Guardin ды нямецкі часопіс Der Spiegel працытавалі матэрыялы інтэрнэт-рэсурсу Wikileaks, які апублікаваў дакумэнты, якія сталі даступнымі з прычыны ўцечкі інфармацыі.

У распараджэньні СМІ апынуліся больш за 90 тысяч матэрыялаў, якія сьведчаць, у прыватнасьці, аб апэрацыях амэрыканскіх сілаў супраць лідэраў талібаў, а таксама аб некалькіх выпадках гібелі мірных афганцаў падчас ваенных дзеяньняў.

Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джэймс Джонс заявіў, што публікацыя сакрэтных матэрыялаў ставіць пад пагрозу як бясьпеку ЗША, так і іх саюзьнікаў.
XS
SM
MD
LG