Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантадор перамог на Тур дэ Франс


Сёньня завяршылася найбуйнейшая ў сьвеце вэлагонка - Тур дэ Франс. Пераможцам стаў гішпанец Альбэрта Кантадор. Ён фінішаваў на 39 сэкунд раней за люксэмбурскага раварыста Эндзі Шлэка. За 107-і гадовую гісторыю вэлагонкі гэта – чацьвёрты раз, калі барацьба за галоўны прыз завяршылася зь інтэрвалам менш хвіліны.

Трэцяе месца заняў расеец Дзяніс Мяньшоў. Сёлетняе спаборніцтва стала апошнім у кар'еры легендарнага амэрыканскага спартоўца Лэнса Армстронга, які перамагаў на Тур дэ Франс 7 разоў.
XS
SM
MD
LG