Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэла пашле ў Абхазію караблі


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавес паабяцаў, што "найбліжэйшым часам" Каракас "накіруе ў Абхазію караблі". Чавес таксама паабяцаў неўзабаве наведаць абхаскую сталіцу Сухумі.

Заявы прагучалі на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам самаабвешчанай рэспублікі Абхазія Сяргеям Багапшам, які завяршаў сёньня свой візыт у Вэнэсуэлу.

Вэнэсуэла – адна з чатырох краін, што прызналі незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, якія выйшлі са складу Грузіі пасьля расейска-грузінскай вайны ў жніўні 2008 году.

Акрамя Расеі сувэрэнітэт гэтых тэрыторыяў прызнала Нікарагуа і найдрабнейшая краіна ў сьвеце - астраўная рэспубліка Наўру.
XS
SM
MD
LG