Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ачольнік ВР мае сыйсці ў адстаўку


Брытанскія СМІ паведамляюць, што выканаўчы дырэктар брытанскага нафтавага канцэрну British Petroleum мае найбліжэйшым часам сысьці ў адстаўку. Пасьля інтэнсіўных перамоваў на гэтую тэму цягам выходных, чакаецца, што Тоні Хэйўорд звольніцца да 48 гадзін.

ВР была вымушана пачаць распродаж сваіх актываў па ўсім сьвеце, каб аплаціць апэрацыю па ліквідацыі наступстваў аварыі на сьвідравіне Deepwater Horizon у Мэксыканскай затоцы.
XS
SM
MD
LG