Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран гатовы аднавіць ядзерныя перамовы з ЭЗ


Іран можа аднавіць перамовы аб сваёй ядзернай праграме з Эўразьвязам "напрыканцы Рамадану, прыкладна ў другім тыдні верасьня", заявіў сёньня міністар замежных спраў Турэччыны Ахмэт Давутаглу. Заява была агучана на супольнай прэсавай канфэрэнцыі з ачольнікамі МЗС Ірану і Бразыліі, Манучэрам Матакі і Чэлза Аморым.

Давутаглу дадаў, што ў панядзелак Іран плянуе накіраваць ліст у Міжнароднае агенцтва па ядзернай энэргетыцы з прапановай распачаць тэхнічныя перамовы аб выкананьні трохбаковай дамоўленасьці па ядзерным абмене паміж Тэгеранам, Анкарой і Бразыліяй. У траўні Іран пагадзіўся накіраваць 1200 кіляграм нізкаўзбагачанага ўрану ў Турэччыну і Бразылію ўзамен на гатовае ядзернае паліва з Францыі і Расеі.

Захад адрынуў гэты кампраміс, патрабуючы поўнага спыненьня самастойнай іранскай ядзернай праграмы. Непразрыстасьць ядзерных распрацовак Тэгерану выклікае ў міжнароднай супольнасьці асьцярогі, што Іран стварае ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG