Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Паўднёвая Карэя распачалі вайскова-марскія вучэньні


ЗША і Паўднёвая Карэя распачалі сёньня маштабныя вайскова-марскія манэўры ў Японскім моры. Міністры абароны дзьвюх краін абвясьцілі ў супольнай заяве, што гэтая акцыя накіраваная на тое, каб паслаць "ясны сыгнал" КНДР аб тым, што Пхэньян павінен "спыніць свае агрэсіўныя паводзіны".

У вучэньнях прымае ўдзел каля 20 вайсковых суднаў і двухсот самалётаў.

У сакавіку затануў паўднёвакарэйскі карвэт з усімі 46 чальцамі каманды. Міжнароднае расьсьледаваньне паказала, што прычынай гібелі судна стала атака тарпэдай паўночнакарэйскага ўзору.
XS
SM
MD
LG