Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хімкінскія актывісты сустрэліся з падрадчыкам трасы


Прадстаўнікі кампаніі, што будуе платную трасу Масква Пецярбург правялі сустрэчу з грамадзкімі актывістамі, якія пратэстуюць супраць пракладкі маршруту шашы праз падмаскоўны Хімкінскі лес. Кіраўнік фірмы "Цеплатэхніка" Аляксандар Семчанка заявіў, што новая магістраль меней зашкодзіць экалёгіі, чым дзеяньне ўжо існоўнай шашы, якую мае замяніць праектаваная траса.

Прадстаўнікі экалягічных і грамадзкіх арганізацыяў настойваюць на альтэрнатыўным маршруце, які дазволіць захаваць лес.

Бакі да дамоўленасьці не прыйшлі.

У пятніцу расейская міліцыя разагнала лягер эколягаў, якія імкнуліся перашкодзіць будаўнічым работам у Хімкінскім лесе. Каля 30 чалавек былі арыштаваныя паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Затрыманых неўзабаве адпусьцілі.
XS
SM
MD
LG