Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: інфармацыйнай вайны зь Беларусьсю няма


"Я ня бачу ніякіх прызнакаў якой-кольвечы вайны, якіх-кольвечы баявых дзеяньняў, і не выпадкова цікаўлюся, ці ёсьць ахвяры", - завіў прэм'ер-міністар Расеі Уладзімер Пуцін, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам у ягонай рэзыдэнцыі ў Крыме.

"Прэса часта востра рэагуе на нейкія рэчы, вось і ў адносінах да мяне, дзейнага прэзыдэнта Расеі, іншых нашых палітычных дзеячаў мы часта бачым дастаткова вострыя матэрыялы, і гэта што, вайна? - цытуе Пуціна инфармацыйнае агенцтва "Новости". - На жаль, нашыя калегі часта лічаць, што калі зьяўляюцца такога кшталту матэрыялы, што яны неяк ініцыяваныя. Але гэта ня так".

Паводле Пуціна, "найлепшая рэакцыя на такія матэрыялы ў выпадку, калі нехта лічыць, што яны несправядлівыя, - адказваць таксама ў інфармацыйнай прасторы. Яны могуць даць аргумэнты аўтарам матэрыялаў, якія яны лічаць несправядлівымі, і я нават не разумею, пра што гаворка"

"Усім хочацца атрымаць нешта на халяву ад Расеі"

Паводле агенцтва "Новости", Пуцін пажартаваў у адказ на пытаньне, ці лёгка дамаўляцца зь беларускім кіраўніцтвам. "Вельмі лёгка, так лёгка!"

"Калі гаворка ідзе пра грошы, аб'ёмы паставак энэргарэсурсаў, усім хочацца атрымаць нешта на халяву ад Расеі, а калі не атрымліваецца, узьнікае раздражненьне".

"У той жа час мы павінны ўлічваць законныя інтарэсы нашых партнэраў, - сказаў расейскі прэм'ер. - Я лічу, што мы так і робім: мы ж дамовіліся зь беларускімі калегамі, падпісалі кантракт у 2007 годзе, і мы ня просім нічога дадатковага па-за рамкамі гэтага кантракту, мы просім толькі выконваць падпісаныя намі дамоўленасьці, больше нічога ня трэба".

"Але калі нам кажуць: давайце мы сёлета закупім паменш, а ў наступным годзе - у два разы больш, і мы пагаджаемся, а ў наступным годзе нам кажуць, што давайце зробім, як у мінулым, нават у гэтым выпадку мы стараемся знайсьці кампраміс, -
працягваў Пуцін. - Мы намагаемся зьмякчыць уваходжаньне ў рынкавыя ўмовы".

"Усе хочуць набыць патаньней, а прадаць падаражэй, гэта звычайная справа, тут няма чаго нагнятаць. Але калі падпісаная дамова, дык трэба яе выконваць", - сказаў прэме'р-міністар Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG