Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін спаткаўся з расейскімі агентамі


Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін паведаміў, што спаткаўся зь дзесяцьцю дэпартаванымі ў гэтым месяцы з ЗША расейскімі агентамі.

Адказваючы на пытаньне журналістаў пра будучыню гэтых людзей, Пуцін выказаў упэўненасьць у тым, што яны будуць працаваць у “дастойных месцах”. “Упэўнены, што ў іх будзе цікавае і яскравае жыцьцё”, – дадаў расейскі прэм’ер.

Дзесяць чалавек, арыштаваных пры канцы чэрвеня з падазрэньня ў шпіянажы на карысьць Расеі, на слуханьнях у амэрыканскім судзе прызналі сябе вінаватымі ў тайным супрацоўніцтве з расейскімі дзяржаўнымі органамі. Пазьней іх абмянялі ў Вене на чатырох памілаваных прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым вязьняў, што адбывалі пакараньне па абвінавачаньні ў шпіянажы на карысьць заходніх краінаў.
XS
SM
MD
LG