Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 32 краінах прайшлі акцыі ў падтрымку асуджанай на сьмерць іранкі


У шэрагу краін сьвету сёньня прайшлі акцыі праваабаронцаў у падтрымку іранкі Сакінэ Мухамадзі Аштыяні, якую ў Іране асудзілі на кару сьмерцю за сужэнскую здраду.

Мітынгі былі арганізаваныя ў 32 краінах, у прыватнасьці ў Бразыліі, Вялікай Брытаніі, Францыі, Грузіі, Нямеччыне, Італіі і Швэцыі.

Пастанову, паводле якой Аштыяні мае быць забітая на сьмерць камянямі, рэзка скрытыкавалі міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. У блізкім часе іранскія органы правасудзьдзя маюць перагледзець справу жанчыны, аднак пакуль што прысуд застаецца ў сіле.
XS
SM
MD
LG