Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На “Love Parade” загінулі 15 чалавек


У нямецкім Дуйсбургу ня менш як 15 чалавек загінулі і каля 100 атрымалі раненьні ў выніку цісканіны, узьніклай на традыцыйным музычным шоў “Love Parade” – масавым сьвяце аматараў тэхнамузыкі.

Акалічнасьці трагедыі высьвятляюцца. Паводле папярэдніх зьвестак, цісканіна ўзьнікла ля выхаду з тунэлю на месцы правядзеньня шоў. Прычыны панікі, якая вяла да трагедыі, пакуль што няясныя. Пачалося расьсьледаваньне.
XS
SM
MD
LG