Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ня хочуць “вайны слоў” з КНДР


Злучаныя Штаты заклікалі Паўночную Карэю адмовіцца ад “правакацыйных заяваў” і перайсьці да дыялёгу з усясьветнай супольнасьцю. Як заявіў сёньня прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі, Вашынгтон не зацікаўлены ў “вайне словаў” з Пхэньянам.

Раней дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва КНДР выступіла з заяваю аб тым, што Паўночная Карэя гатовая да “сьвятой вайны адплаты” – калі ЗША і Паўднёвая Карэя будуць па-ранейшаму чыніць ціск на Пхэньян. У якасьці такога ціску КНДР разглядае прызначаныя на 25 ліпеня супольныя вучэньні сілаў ЗША і Паўднёвай Карэі.
XS
SM
MD
LG