Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інгушэтыя: прарэктара забіў сваяк


Міліцыя ўстанавіла забойцу прарэктара Інгускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Руслана Мальсагава. Міністэрства ўнутраных справаў Інгушэтыі паінфармавала, што забойства ўчыніў сваяк прарэктара, мясцовы бізнэсовец і мэцэнат Магамэд Мальсагаў.

Раней паведамлялася, што ў Назрані каля свайго дому невядомым быў застрэлены прарэктар унівэрсытэту Руслан Мальсагаў. Паводле зьвестак сьледзтва, пасьля гэтага забойства Магамэд Мальсагаў застрэліў яшчэ двух людзей і сам загінуў у перастрэлцы. Асноўная вэрсія здарэньня – бытавая сварка.
XS
SM
MD
LG