Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Немцы прымаюць іранскіх дысыдэнтаў


Нямеччына прыняла 12 іранскіх дысыдэнтаў, што ўцяклі з сваёй краіны ў мінулым годзе. Пра гэта паінфармавала нямецкае Міністэрства ўнутраных справаў. Як паведамляецца, гаворка ідзе пра гуманітарную акцыю, паколькі на радзіме іранцам пагражае перасьлед з боку уладаў.

12 прыбылых у Нямеччыну – гэта частка групы 50 іранскіх апазыцыйнікаў, якія крытыкавалі дзеяньні ўладаў пасьля леташніх прэзыдэнцкіх выбараў. Гэтым людзям удалося ўцячы з Ірану ў Турцыю. Чакаецца, што Нямеччына прыме ўсю групу дысыдэнтаў.
XS
SM
MD
LG