Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі эвакуавалі сто тысяч чалавек


На паўднёвым захадзе Кітаю ў правінцыі Сычуань з раёну паводкі эвакуаваныя звыш ста тысяч чалавек. Паводле зьвестак кітайскіх уладаў, прынамсі 1100 людзей загінулі або лічацца зьніклымі бязь вестак.

Найбольшая за апошнія 10 гадоў паводка нанесла краіне вялізную эканамічную шкоду, у большай ці меншай ступені бедзтва закранула 120 мільёнаў кітайцаў. Рака Янцзы выйшла зь берагоў у выніку працяглых заліўных дажджоў.
XS
SM
MD
LG