Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 салдатаў НАТО забітыя ў Аўганістане


5 вайскоўцаў міжнародных сілаў сталі ахвярамі двух выбухаў на поўдні Аўганістану. Камандаваньне НАТО не паведамляе аб грамадзянстве загінулых. У той жа час амэрыканскія прадстаўнікі заявілі мэдыям, што ўсе ахвяры – грамадзяне ЗША.

Чатыры вайскоўцы сталі ахвярамі першага выбуху, пяты загінуў у выніку другога. Толькі за сёлетні чэрвень сілы кааліцыі ў Аўганістане страцілі забітымі 69 чалавек.
XS
SM
MD
LG