Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Фаросе гавораць пра транзыт газу


У Крыме ў рэзыдэнцыі ў Фаросе праходзяць перамовы прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча і прэм’ер-міністра Расеі Ўладзіміра Пуціна. Абмяркоўваюцца пытаньні эканамічнай супрацы – у прыватнасьці, пэрспэктывы транзыту расейскага газу праз украінскую тэрыторыю.

У складзе расейскай дэлегацыі ў Крым прыехаў і мэр Масквы Юрый Лужкоў, якому пры былым украінскім прэзыдэнту Віктару Юшчанку быў забаронены ўезд на тэрыторыю Ўкраіны – у сувязі з выказваньнямі Лужкова аб магчымасьці далучэньня Крыму да Расеі.
XS
SM
MD
LG