Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У шасьці гарадах Беларусі пабіты тэмпэратурны рэкорд


23 ліпеня ў шасьці гарадах Беларусі быў пабіты тэмпэратурны рэкорд ліпеня.

Як паведамляе meteoinfo.by, у Віцебску 23 ліпеня было 34,7°C — гэта самая высокая тэмпэратура ў ліпені за 78 гадоў назіраньняў.

У Сянно (Віцебская вобласьць) учора было зафіксавана 34,5°C, што на 0,1°С вышэй за абсалютны рэкорд, устаноўлены тут днём раней за 66 гадоў назіраньняў.

У Клічаве Магілёўскай вобласьці паветра прагрэлася да 34,7°C — пабіты абсалютны рэкорд ліпеня за 53 гады назіраньняў. Цяплей тут было толькі ў жніўні 1992 года (36,1°C).

Яшчэ ў двух гарадах Магілёўскай вобласьці 23 ліпеня зафіксаваныя абсалютныя рэкорды ліпеня за 66 гадоў назіраньняў: у Слаўгарадзе — 34,9°С і Касьцюковічах — 35,8°С.

Упершыню за 67 гадоў назіраньняў пабіты таксама тэмпэратурны рэкорд ліпеня ў Жлобіне (Гомельская вобласьць), дзе ў пятніцу было 36,2°С. Больш высокая тэмпэратура тут назіралася толькі ў жніўні 2007-га — 36,3°C.

У нядзелю, згодна з прагнозамі сыноптыкаў, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў цёплым сэктары цыклёна з цэнтрам над Балтыйскім морам, таму ў многіх раёнах краіны захаваецца гарачае надвор'е. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпэратура паветра ў начныя гадзіны чакаецца на ўзроўні 16—22°С, днём 30—34°С. На поўдні гарачыня спадзе да 27—29°С.

У панядзелак, 26 ліпеня, з Карпат на паўднёвы захад Беларусі зьмесьціцца халодны атмасфэрны фронт, які пачне павольна выціскаць гарачае субтрапічнае паветра на паўночны ўсход.

Як паведамлялася раней, жнівень сыноптыкі прагназуюць на 2—3 градусы халаднейшым за ліпень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG