Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На рынку ў Самары загінулі людзі


Паводле папярэдніх зьвестак, два чалавекі загінулі, а каля 15 параненыя ў выніку страляніны на адным з рынкаў Самары.

Як паведамляюць прадстаўнікі гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных справаў, невядомыя на аўтамабілі пад'ехалі да рынку і адкрылі па ім агонь з аўтаматаў, пасьля чаго ўцяклі. Згодна з інфармацыяй абласнога ўпраўленьня аховы здароўя, адзін чалавек памёр на месцы, другі – у шпіталі ў выніку цяжкіх раненьняў. Усяго шпіталізаваныя шэсьць чалавек.
XS
SM
MD
LG