Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэкст Дэклярацыі аб незалежнасьці будуць раздаваць на вуліцы


27 ліпеня актывісты партыі БНФ будуць раздаваць мінакам тэкст Дэклярацыі аб незалежнасьці і сувэрэнітэце Беларусі, які быў прыняты роўна 20 гадоў таму.

Пра гэта на соймавай нарадзе партыі паведаміў яе лідэр Аляксей Янукевіч. Ён сказаў, што партыя БНФ далучаецца да шэрагу іншых партый і грамадзкіх арганізацый, якія ў гэты дзень будуць ускладаць кветкі на магілы дзеячаў нацыянальнага руху, прынамсі Ўладзімера Караткевіча, Васіля Быкава, Генадзя Карпенкі ды іншых.

Аляксей Янукевіч прапанаваў лідэрам рэгіянальных партыйных структураў гэткім самым чынам ушанаваць памяць мясцовых барацьбітоў за сувэрэнітэт і незалежнасьць Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG