Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сялян і дачнікаў зьявіўся дадатковы заробак — збор суніц і чарніц. За дзень працы ў лесе магчыма зарабіць каля 130—140 тыс. рублёў. Купляюць ягады ў жыхароў Берасьцейшчыны ня толькі дзяржаўныя нарыхтоўчыя канторы, але і прыватнікі. Тым часам лесьнікі кажуць пра парушэньні падчас збору ягад.

У Ганцавіцкім раёне ў вёсцы Хатынічы літаральна кожны цяпер ходзіць у лес і зьбірае на продаж ягады. Цана сёлета даволі высокая, кажа жыхарка вёскі:

"Па сем з паловай тысяч рублёў цяпер прымаюць суніцы. Прычым спачатку, калі пачалася нарыхтоўка, закупная цана складала тры тысячы за кіляграм. Вельмі шмат лес наведвае моладзь, студэнты дый проста людзі".

Жанчына адзначае, што за дзень працы ў лесе магчыма зарабіць каля 130—140 тыс. рублёў, зьбіраючы дзесяць кіляграмаў і болей. Проста і прадаць ягады нарыхтоўшчыкам:

"Ёсьць і прыватныя фірмы, купляе ахвотна і дзяржаўная крама сабраныя суніцы".

А вось у Берасьцейскім раённым спажывецкім таварыстве ягад сёлета практычна і не нарыхтавалі. Жыхары Берасьця і ваколіц не сьпяшаюцца да дзяржаўных нарыхтоўшчыкаў. Ягады лёгка прадаць і на рынку, дзе кошты нашмат вышэйшыя — па восем тысяч рублёў за літар ягад, абураецца прадстаўнік дзяржаўнага прадпрыемства:
гэта камэрсанты, ім закон не пісаны, яны таксама ўвесь час падвышаюць цэны ...

"Цэны на закуп ягад у дзяржаўнай нарыхтоўчай канторы ўзгадняюцца спачатку з аблспажыўсаюзам. Сочым таксама і за канкурэнтамі. Мы стараемся быць вышэй на пяцьсот рублёў. Але ж гэта камэрсанты, ім закон не пісаны, яны таксама ўвесь час падвышаюць цэны".

Зьбіраючы ягады, некаторыя карыстаюцца тэхнічнымі прыстасаваньнямі. Паводле заканадаўчых нормаў гэта недапушчальна. Інжынэры па ахове лесу праводзяць рэйды і складаюць пратаколы на тых, хто парушае правілы. Пазьней такія справы перадаюцца ў судовыя ўстановы. Сабраныя “камбайнам” ягады перамяшаныя зь лісьцем. Нарыхтоўшчыкі добра бачаць гэта і маглі б дапамагаць лясгасам, але такога ня робіцца, кажа інжынэр Лінаўскага лясгасу, што ў Пружанскім раёне:

"Я думаю, што варта было б узмацніць асабістую адказнасьць нарыхтоўшчыкаў, якія бачаць, што ягады сабраныя не паводле правілаў. Варта, каб у такіх выпадках тэлефанавалі ў інспэкцыі, у ахову лесу...".
XS
SM
MD
LG