Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ зьбірае ініцыятыўную групу


Мець на сярэдзіну верасьня ў складзе ініцыятыўнай групы для збору подпісаў у падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты ад партыі БНФ Рыгора Кастусёва 1 300 – 1 400 асобаў. Такую задачу паставілі 24 ліпеня ўдзельнікі соймавай нарады (сойм не адбыўся з-за адсутнасьці кворуму).

Як паведаміў сакратар Управы Ўладзімер Лабковіч, на сёньня ў склад ініцыятыўнай групы ўваходзіць больш за 380 чалавек. На 1 жніўня іх будзе больш за 500, а да 1 верасьня - 1 000.

Лабковіч дадаў, што 85% сябраў партыі, з якімі ўжо вяліся размовы, пагадзіліся ўвайсьці ў склад ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва. Лепш за ўсе пакуль камплектуюцца групы ў Магілёўскай і Віцебскай абласьцях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG