Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індыі пацярпеў аварыю Міг-27


У выніку аварыі самалёта Міг-27 Вайскова-паветраных сілаў Індыі ў Заходняй Бэнгаліі адзін чалавек загінуў і 27 параненыя. Як паведамляе агенцтва Press Trust of India, самалёт рабіў трэнінгавы палёт і ўпаў празь некалькі хвілін пасьля ўзьлёту на полі ля вёскі Бхатпуты.

Пілёт пасьпеў катапультавацца, аднак атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Пяць людзей знаходзяцца ў крытычным стане, паведаміў прадстаўнік мясцовай паліцыі.
XS
SM
MD
LG