Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: найбольшая няроўнасьць – у Лацінскай Амэрыцы


Паводле зьвестак Праграмы разьвіцьця ААН, самая высокая сацыяльная няроўнасьць назіраецца ў краінах Лацінскай Амэрыкі і Карыбскага рэгіёну. У дакладзе арганізацыі адзначаецца, што праблема найбольш востра закранае жанчын, карэннае насельніцтва, а таксама грамадзянаў афрыканскага паходжаньня.

Як лічаць аўтары дакладу, для ліквідацыі бездані паміж багатымі і беднымі ў гэтых краінах патрабуецца правядзеньне эфэктыўных сацыяльных пераўтварэньняў.
XS
SM
MD
LG