Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэрал Маккрыстал пакінуў вайсковую службу


Амэрыканскі генэрал, экс-кіраўнік сілаў НАТО ў Аўганістане Стэнлі Маккрыстал атрымаў поўнае вайсковае ўшанаваньне, уключна з салютам з 17 гарматаў, падчас урачыстай цырымоніі яго разьвітаньня з войскам. У мерапрыемстве, якое адбылося ў форце Макнэйр у Вашынгтоне, узялі ўдзел высокія афіцыйныя асобы, у тым ліку міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс і пасол Аўганістану ў ЗША Саід Таеб Джавад. Пра далейшыя пляны адстаўнога вайскоўца не паведамляецца.

Генэрал Маккрыстал сышоў у адстаўку сёлета ў чэрвені пасьля адпаведнага рашэньня прэзыдэнта Барака Абамы. У інтэрвію часопісу Rolling Stone Маккрыстал дазволіў сабе шэраг крытычных выказваньняў на адрас адказных прадстаўнікоў адміністрацыі ЗША. На пасадзе кіраўніка сілаў НАТО ў Аўганістане яго зьмяніў генэрал Дэйвід Пэтрэўс.
XS
SM
MD
LG