Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Патрыярх Кірыл узнагародзіў Віктара Януковіча


Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Кірыл сустрэўся ў Крыме з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Гэта сустрэча не была прадугледжаная праграмай візыту кіраўніка РПЦ на Ўкраіну. Януковіч атрымаў з рук Патрыярха Кірыла адну з найвышэйшых узнагарод Расейскай праваслаўнай царквы – ордэн сьвятога вялікага князя Ўладзіміра І ступені. Гэтую ўзнагароду Януковіч атрымаў за “ умацаваньне ў краіне праваслаўя і ў сувязі з 60-годзьдзем”.

Згодна зьвестак ўкраінскай прэсы, раней Патрыярх зьвяртаўся да ўкраінскага прэзыдэнта з просьбай перайменаваць кіеўскую вуліцу Івана Мазепы, якая вядзе да Кіева-Пячорскай лаўры. Гетмана Мазепу, які фінансаваў будаўніцтва лаўры, расейскага праваслаўная царква аддала анафеме за тое, што здрадзіў Маскве падчас Паўночнай вайны са Швэцыяй. За два тыдні да візыту Патрыярха дэпутаты кіеўскага гарсавету перайменавалі частку вуліцы Мазепы ў вуліцу Лаўрскую.
XS
SM
MD
LG