Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 эўрапейскіх банкаў з 91 не прайшлі тэсту на ўстойлівасьць


У Эўразьвязе ў сувязі з гэтым заявілі, што вынікі пацьвердзілі агульную жыцьцяздольнасьць банкаўскай сыстэмы кантынэнту. Тэставаньне праводзіў Камітэт эўрапейскіх банкаўскіх назіральнікаў, які базуецца ў Лёндане, з удзелам Эўрапейскага цэнтральнага банку. Задачай тэстаў было выявіць, наколькі моцны эўрапейскі банкаўскі сэктар і ці здольны ён вытрымаць у выпадку новых крызысных страсеньняў. Меркавалася таксама выявіць банкі са слабымі актывамі. Ім у бліжэйшыя месяцы прыйдзецца павышаць сваю ўстойлівасьць праз прыцягненьне новага капіталу. Больш за ўсё праблемных банкаў аказалася ў Гішпаніі – там тэсты не прайшлі пяць банкаў.
XS
SM
MD
LG