Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладальнік беларускага "Самбелбанку" ўвайшоў у тройку самых багатых палякаў


Уплывовы польскі тыднёвік "Wprost апублікаваў у апошнім нумары топ-100 самых багатых палякаў, піша інтэрнет выданьне "Ежедневник".

Самым багатым палякам у 2010 году названы інвэстар Ян Кульчык, які ачольвае рэйтынг трэці год запар. Ягонымі прыярытэтамі зьяўляюцца ў апошні час нафта і газ, энэргетыка, банкаўскі сэктар. У Беларусі Ян Кульчык зацікавіўся "Беларусбанкам", будаўніцтвам дзьвюх вугальных электрастанцыяў – у Зэльве і Лельчыцах.

На другім месцы ўпэўнена трымаецца таксама 3 гады запар уладальнік тэлевяшчальнай кампаніі Polsat Зыгмунд Соляж-Жак.

На трецяе месца ў сьпісе польскіх мільянэраў узьняўся банкір Лешак Чарнецкі. Ён – адзін зь фігурантаў топ-100, які мае рэальныя актывы ў Беларусі. У 2008 годзе Getin Holding, што належыць Чарнецкаму, купіў 75,04% акцыяў ЗАТ "Самбелбанк".

Захаваў за сабой 8-е месца найбольшы вытворца мэблі ў Польшчы Тадэвуш Хмель, які стварыў у Беларусі два сумесныя прадпрыемствы ў Берасьці – "Блэк Рэд Уайт" і "Анрэкс".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG