Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія заяўляе, што не прызнае незалежнасьць Косава


Гішпанія сёньня заявіла, што не прызнае незалежнасьці Косава, нягледзячы на рашэньне суду ў Гаазе, які вырашыў , што аддзяленьне Косава ад Сэрбіі не парушыла міжнародных нормаў. Намесьнік прэм’ер-міністра Марыя дэ ля Вэга заявіла на прэсавай канфэрэнцыі, што Мадрыд трымаецца сваёй пазыцыі не прызнаваць незалежнасьць Косава і будзе працягваць заклікаць да дыялёгу абодвух бакоў. Гішпанія, якая зазнае ў сябе дома сэпаратысцкі ціск у Каталёніі і ў Баскіцкім рэгіёне, разышлася з большасьцю сваіх эўрапейскіх саюзьнікаў і адмовілася прызнаць незалежнасьць Косава ад Сэрбіі.

Міністар замежных спраў Нямеччыны заявіў сёньня, што пазыцыя суду ААН па Косаву з’яўляецца “унікальным рашэньнем” , якое не
стварае прэцэдэнт для іншых сэпаратысцкіх рухаў па ўсім сьвеце.
XS
SM
MD
LG