Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Да месца нафтавай аварыі набліжаецца трапічны шторм


Урад Злучаных Штатаў загадаў дзесяткам судоў, якія працуюць у Мэксіцкай затоцы на ліквідацыі нафтавай аварыі, пакінуць месца з-за набліжэньня трапічнага шторму. Паводле спэцыялістаў, гэта можа падоўжыць яшчэ на 12 дзён намаганьні па ізаляцыі аварыйнай сьвідравіны. Камандзір аварыйнай каманды сказаў, што кіраўніцтва вырашыла прыняць меры, каб засьцерагчы рабочых ад усялякай небясьпекі. Папярэджаньне пра небясьпеку выдаў Нацыянальны цэнтар ураганаў ЗША. Ураган Боні можа дасягнуць месца нафтавай аварыі ў суботу.
XS
SM
MD
LG