Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штраф мільён эўра за вываз адкідаў у Афрыку


Нідэрляндзкі суд сёньня пакараў міжнародную суднаходную кампанію Trafigura штрафам на адзін мільён эўра за вываз у Афрыку таксычных адкідаў. Старшыня суду Франс Баўдуін сказаў, што прызнаная віна швэйцарскай кампаніі, якая парушыла эўрапейскае заканадаўства пра вываз адкідаў. У 2006-м годзе Trafigura вывезла шкодныя адкіды ў афрыканскую краіну Бераг Слановай Косьці, што спрычынілася да сьмерці некалькіх чалавек і нанясеньні шкоды здароўю тысячаў іншых.

Trafigura адкідае абвінавачваньні і зьбіраецца падаваць апэляцыю. Праваабарончая арганізацыя Amnesty
Inernational вітала рашэньне суду.
XS
SM
MD
LG