Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бэрлюсконі паказаў Мядзьведзеву Мілян



Прэм'ер Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі заявіў, што ён падтрымлівае адмену візавага рэжыму паміж Расеяй і Эўразьвязам, але адзначыў, што гэтаму пярэчаць шэраг дзяржаў Усходняй Эўропы. Пра гэта Бэрлюсконі заявіў на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі ў Міляне з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Кіраўнікі дзяржаваў абмеркавалі сярод іншага пытаньні двухбаковага бізнэс- супрацоўніцтва. Дзьмітры Мядзьведзеў запрасіў італьянскія кампаніі ўдзельнічаць у высокатэхналягічных сфэрах расейскай эканомікі, а Бэрлюсконі выказаў спадзяваньне на спрашчэньне бюракратычных працэдур для працы італьянскіх кампаній у Расеі. Бэрлюсконі таксама правёў для Мядзьведзева экскурсію па Міляну, завёў яго у кавярню і Дуомскі сабор.
XS
SM
MD
LG