Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На закуп грамадзкага транспорту Менск патраціць 138 мільярдаў рублёў


Да канца году парк сталічнага пасажырскага транспарту павялічыцца на 106 аўтобусаў, 41 тралейбус, 7 трамваяў і 30 вагонаў мэтро.

Пра гэта паведаміў дырэктар гарадзкога ўпраўленьня "Сталічны транспарт і сувязь" Валеры Шкупратаў.

Разам з тым давядзецца максымальна абмежаваць аб'ёмы сьпісаньня рухомага саставу.

Да канца сьнежня сьпісаньню падлягае 200 аўтобусаў, але спыніць працу хаця б сотні наўрад ці ўдасца.

Колькасьць аўтобусаў, якія выпускаюцца на лінію, неабходна павялічыць у сувязі з шпаркімі тэмпамі будаўніцтва жытла ў мікрараёнах Сухарава, Каменная Горка, Масюкоўшчына, Брылевічы. Транспартнікам трэба яшчэ як мінімум 80 аўтобусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG