Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: "Аміяк, карбамід, гайкі, каровы, быкі — усё гэта нішто перад чалавекам"


Беларусь не зьбіраецца адмаўляцца ад сваіх прынцыпаў прыватызацыі і сацыяльна арыентаванай эканомікі. Пра гэта заявіў Лукашэнка на нарадзе аб пэрспэктывах разьвіцьця ААТ "Гродна Азот", паведамляе БЕЛТА.

"Прынцыпы прыватызацыі ў краіне абвешчаныя, падабаюцца яны камусьці ці не. Ёсьць 20—25 умоваў — выконвай іх, і будзем дамаўляцца. Але самае галоўнае — плаці грошы, павышай заробкі людзям, падаткі ў бюджэт, рабі эфэктыўную вытворчасьць, і тады зь любым гаспадаром мы будзем весьці гаворку", — сказаў Лукашэнка.

"Скажу проста: сутнасьць нашай палітыкі заключаецца ў тым, што ўсе гэтыя аміяк, карбамід, гайкі, каровы, быкі — усё гэта нішто перад чалавекам. Усё павінна быць пастаўлена на службу чалавеку..."

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG