Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: "У нас сытуацыя не пагоршыцца, як бы там ні тузаліся на Ўсходзе"


Аляксандар Лукашэнка ўпэўнены, што эканамічная сытуацыя ў Беларусі не пагоршыцца. Пра гэта ён заявіў падчас працоўнай паездкі ў Горадню, паведамляе БЕЛТА.

"Я ня думаю, што ў нас сытуацыя пагоршыцца, як бы там ні тузаліся на Ўсходзе, у іншых месцах. Але сёлета трэба зрабіць максымум", — сказаў Лукашэнка.

Падчас дакладу губэрнатара Гарадзенскай вобласьці Сямёна Шапіры абмяркоўваліся праекты па будаўніцтве малочна-таварных фэрмаў. Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што будаўніцтва аграгарадкоў, зернятокаў, машынных двароў у гэтай пяцігодцы будзе завершана, а ў наступнай пяцігодцы застанецца пабудаваць аб'екты пад малочную і мясную жывёлагадоўлю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG