Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты Расеі пратэстуюць супраць затрыманьня карэспандэнта "Свабоды"


Саюз журналістаў Расеі выказаў пратэст у сувязі з затрыманьнем у Падмаскоўі карэспандэнтаў Радыё Свабода і «Новай газеты» Юрыя Цімафеева і Алены Касьцючэнкі. У заяве гаворыцца, што журналісты па заданьні сваіх рэдакцый асьвятлялі акцыі абаронцаў Хімкінскага лесу, і іх затрыманьне зьяўляецца грубым парушэньнем прафэсійных правоў журналіста.

Супрацоўнікі міліцыі, якія перашкаджалі іх працы, павінны панесьці пакараньні, заявіў Саюз журналістаў Расеі.
XS
SM
MD
LG