Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пачынае працэдуру далучэньня да Балёнскага працэсу


Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў
Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў
Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову пачаць працэдуру далучэньня Беларусі да Балёнскага працэсу. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу прэзыдэнта.

Асноўнай мэтай Балёнскага працэсу зьяўляецца стварэньне эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і яе далейшае ўдасканаленьне. Гэта дазволіць павысіць прывабнасьць і канкурэнтаздольнасьць эўрапейскага адукацыі ў сучасным сьвеце.

Паводле БEЛТА, уступленьне Беларусі ў Балёнскі працэс будзе спрыяць збліжэньню адукацыйных стандартаў нацыянальнай і эўрапейскай сыстэм вышэйшай адукацыі. Адбудзецца таксама ўзмацненьне інтэграцыі сфэр навукі, адукацыі і высокатэхналягічнай вытворчасьці. Краіна атрымае доступ ў эўрапейскую сетку забесьпячэньня якасьці адукацыі і правядзеньня міжнароднай акрэдытацыі беларускіх унівэрсытэтаў.

Яшчэ ў 2008 годзе міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў заяўляў, што Беларусь не сьпяшаецца ўваходзіць у Балёнскі працэс, захаваўшы схільнасьць традыцыям савецкай агульнаадукацыйнай школы.

Сёлета 7 чэрвеня на нарадзе па пытаньнях разьвіцьця вышэйшай школы, якасьці падрыхтоўкі спэцыялістаў на гэтым узроўні адукацыі, а таксама мэтазгоднасьці далучэньня Беларусі да Балёнскага працэсу Аляксандар Лукашэнка заявіў:

"Мне здавалася, што мы вырашылі ўсе пытаньні, зьвязаныя з далучэньнем Беларусі да Балёнскага працэсу. У свой час мы праводзілі нараду на гэтую тэму, падрабязна разабралі сутнасьць так званай Балёнскай дэклярацыі, мы заявілі аб далучэньні да гэтай дэклярацыі, прааналізавалі сутнасьць гэтага працэсу і, правёўшы кансультацыі з шырокай пэдагагічнай грамадзкасьцю, навуковымі коламі, прыйшлі да высновы, што нешта магчыма ў нашай краіне з Балёнскага працэсу і патрабаваньняў дэклярацыі, нешта непрымальна, і ўвогуле заявілі пра тое, што мы робім пэўныя захады, якія фактычна нас робяць удзельнікамі Балёнскага працэсу і не супярэчаць ніводнаму з пунктаў гэтай дэклярацыі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG