Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Праваму альянсу" не дазволілі пікет каля расейскай амбасады


Юрась Карэтнікаў

Юрась Карэтнікаў

Менгарвыканкам забараніў актывістам арганізацыі "Правы альянс" правесьці пікет каля расейкай амбасады 27 ліпеня, у дзень абвяшчэньня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі.

Лідэр "Правага Альянсу" Юрась Карэтнікаў паведаміў Радыё Свабоды, што чыноўнікі спаслаліся на пастанову, якая забараняе правядзеньне вулічных мерапрыемстваў каля амбасадаў ды іншых "рэжымных аб'ектаў".

Юрась Карэтнікаў з гэтай нагоды адзначыў, што ў свой час прадстаўнікі БРСМ без усялякіх праблемаў правялі пікет пратэсту супраць палітыкі Расеі каля расейскай амбасады. Карэтнікаў заявіў, што сябры "Правага альянсу", не гледзячы на забарону, усё роўна правядуць заплянаваны пікет.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG