Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Суд ня даў ацэнкі права на аддзяленьне Косава ў аднабаковым парадку


Суд ААН зачытвае рашэньне аб статусе Косава 22 ліпеня 2010 году.
Суд ААН зачытвае рашэньне аб статусе Косава 22 ліпеня 2010 году.
Рашэньне існуючай праблемы па статусе Косава неабходна шукаць на аснове дыялёгу ўсіх зацікаўленых бакоў пры ўдзеле Рады Бясьпекі ААН, паведамілі ў прэс-службе міністэрства замежных спраў Беларусі.

Як падае “Интерфакс-Запад”, у прэс-службе заявілі:

"Мы ўважліва прааналізавалі кансультатыўнае заключэньне Міжнароднага суду па Косаве, якое было прынятае галасаваньнем пры адсутнасьці адзінагалосься судзьдзяў. Суд ня даў ацэнкі права на аддзяленьне Косава ад Сэрбіі ў аднабаковым парадку", – заявілі ў прэс-службе МЗС.

У МЗС падкрэсьлілі, што ў гэтай сувязі Беларусь па-ранейшаму прытрымліваецца думкі аб тым, што рашэньне існуючай праблемы па статусе Косава неабходна шукаць на аснове дыялёгу ўсіх зацікаўленых бакоў пры ўдзеле Рады Бясьпекі ААН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG