Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пхэньян пагражае ўжыць сілу


Паўночная Карэя прыгразіла "ўжыць фізычнае ўзьдзеяньне" ў адказ на новыя санкцыі ЗША супраць Пхэньяну.

Выступаючы у Ханоі на Рэгіянальным форуме ў пытаньнях бясьпекі, дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заклікала краіны Азіі выконваць прынятыя ААН санкцыі супраць КНДР, якія былі ўведзеныя за адмову спыніць ядзерную праграму.

Прадстаўнік паўночнакарэйскай дэлегацыі Ры Тон Ір заявіў, што сумесныя вайскова-марскія манэўры ЗША і Паўдзённай Карэі, якія пачынаюцца 25 ліпеня, парушаюць сувэрэнітэт КНДР.

У Рэгіянальным форуме ў Ханоі бяруць удзел дэлегацыі дзесяці дзяржаў Асацыяцыі краінаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, а таксама Эўразьвязу, ЗША, Кітаю, Расеі, Японіі і некаторых іншых краінаў.
XS
SM
MD
LG