Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міронаў: дачыненьні з кіраўніцтвам Беларусі "няпростыя"


Сяргей Міронаў

Сяргей Міронаў

Сьпікер Савету Фэдэрацыі Расеі Сяргей Міронаў, адказваючы на пытаньні чытачоў "Парламентской газеты" пра апошняе беларуска-расейскае супрацьстаяньне, ацаніў цяперашнія дачыненьні з кіраўніцтвам Беларусі як "няпростыя":

"Самае галоўнае, каб любыя выступы ў СМІ, нейкія дакумэнтальныя фільмы не ішлі ўразрэз з карэнным інтарэсам двух нашых братэрскіх славянскіх народаў", — падкрэсьліў Сяргей Міронаў.

"У нас Саюзная дзяржава. На жаль, суб'ектыўны фактар, які, напрыклад, заключаецца ў пазыцыі кіраўніка рэспублікі, прысутнічае. Даць трыбуну спадару Саакашвілі — гэта несымэтрычны адказ Беларусі. Бог ім судзьдзя! Але я абсалютна перакананы, што гэта не адпавядае непасрэдным інтарэсам нашых братэрскіх славянскіх народаў. Трэба працаваць далей над збліжэньнем нашых пазыцый, над будаўніцтвам Саюзнай дзяржавы", — сказаў сьпікер.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG