Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета ў сьвеце зноў назіраецца рост замежных інвэстыцыяў


У першай палове 2010 году ў сьвеце адбыўся невялікі рост аб'ёму прамых замежных інвэстыцыяў (ПЗІ).

Экспэрты кажуць пра асцярожны аптымізм наконт пэрспэктываў ПЗІ у кароткатэрміновай пэрспэктыве і поўнага аднаўленьня дакрызісных аб'ёмаў ў будучыні. Як сказана ў справаздачы UNCTAD (United Nation Conference on Trade and Development), глябальны прыток інвэстыцыяў складзе больш 1,2 трыльёнаў даляраў сёлета, і чакаецца яго далейшае павялічэньне да $ 1,3-1,5 трыльёны ў наступным годзе і да $ 1.6-2 трыльёны ў 2012 годзе.

У дакумэнце, які называецца "Інвэстыцыі ў нізкавугляродную эканоміку", тым ня менш адзначана, што гэтыя пэрспэктывы ўсё яшчэ спалучаныя з рызыкамі, у тым ліку наконт няпэўнасьці эканамічнага пад'ёму ў сьвеце.

Палова сусьветных інвэстыцыяў пайшла ў краіны разьвіцьця і пераходнай эканомікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG