Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ірацкай турмы ўцяклі чатыры ваеўнікі


З турмы каля Багдаду ўцяклі чатыры ваеўнікі, якія зьвязаныя з “Аль-Каідай”. Таксама зьнік супрацоўнік турэмнай адміністрацыі, які адказваў за блёк, у якім знаходзіліся зьбеглыя вязьні.

Міністар юстыцыі Іраку Дара Нурэдзін паведаміў, што гэта адбылося два дні таму.

Кіраваньне турмой было перададзена амэрыканцамі ірацкім уладам 15 ліпеня.
XS
SM
MD
LG