Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Масквой затрымалі актывістаў-эколягаў


Сёньня раніцай затрымалі актывістаў, якія пратэстуюць супраць высяканьня лесу пад Масквой. Яны паведамляюць, што ўсіх іх вінавацяць у перашкодзе руху міліцэйскага аўтамабіля.

Актывісты кажуць, што некаторыя зь іх сапраўды клаліся пад аўтамабіль, каб не застацца без прысутнасьці міліцыі сам-насам з сотняй невядомых у масках, якія прыехалі да месца высечкі лесу а пятай гадзіне раніцы паводле маскоўскага часу. Эколягі асьцерагаліся за сваё жыцьцё, а супрацоўнікі міліцыі хацелі пакінуць месца высечкі.

Сярод затрыманых былі і журналісты, у тым ліку карэспандэнт Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG