Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затлерс: Беларусь і Латвія выйдуць на больш высокі ўзровень дачыненьняў


Пра гэта заявіў прэзыдэнт Латыскай Рэспублікі Валдзіс Затлерс ў эфіры Першага нацыянальнага каналу. Затлерс нагадаў, што беларускую школу ў Латвіі падтрымлівае дзяржава.

Як падае БЕЛТА, Валдзіс Затлерс адзначыў, што дзьве краіны ў цяперашні момант кантактуюць на ўзроўні міністраў замежных спраў. Таксама існуе міжурадавая камісія, актыўна працуюць мясцовыя органы ўлады ў прыгранічных тэрыторыях.

"Ёсьць шмат маленькіх крокаў, якія падсумоўваюцца. У нейкі дзень будуць і кантакты на вышэйшым узроўні", - лічыць прэзыдэнт Латвіі.

Ён дадаў, што яго краіна будзе разьвіваць адносіны з Беларусьсю ў прагматычным ключы. У такім падыходзе, на яго думку, зацікаўленыя абодва бакі.

Латыскі лідэр паведаміў, што ў яго дзяржаве жывуць больш за 80 тыс. беларусаў, якія маюць сваю школу, якая падтрымліваецца дзяржавай. На думку Валдзіса Затлерса, у Латвіі робіцца ўсё, каб кожны чалавек быў свабодным і жыў у дэмакратычным грамадзтве. Ён таксама дадаў, што беларусы, расейцы і палякі, якія пражываюць у Латвіі, павінны глядзець адзін на аднаго як на партнэраў, што ў XXI стагодзьдзі зьяўляецца асновай посьпеху.

Затлерс высока ацаніў ролю Эўразьвязу ў справе выхаду яго краіны з эканамічнага крызісу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG